Вы тут

Беларусь і Малдова трымаюцца сяброўскіх традыцый


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з 25-годдзем устанаўлення беларуска-малдаўскіх дыпламатычных адносін, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гады незалежнасці ўдалося захаваць і прымножыць традыцыі беларуска-малдаўскага сяброўства, выбудаваць сістэму ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паслядоўнае і ўсебаковае развіццё міждзяржаўнага дыялогу цалкам адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін.

У сваю чаргу Прэзідэнт Малдовы ў віншаванні кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў: "За чвэрць стагоддзя наша партнёрства, выбудаванае ў духу сяброўства і супрацоўніцтва, развіваецца і мацнее. За гэты час Малдова і Беларусь прадэманстравалі адкрытасць і здольнасць знаходзіць аптымальныя рашэнні як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўнях. Перакананы, што паўнавартасны палітычны дыялог, узаемавыгадныя гандлёва-эканамічныя сувязі, гуманітарнае і культурнае ўзаемадзеянне будуць і ў далейшым умацоўвацца і развівацца".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.