Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з 25-годдзем устанаўлення беларуска-малдаўскіх дыпламатычных адносін, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гады незалежнасці ўдалося захаваць і прымножыць традыцыі беларуска-малдаўскага сяброўства, выбудаваць сістэму ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паслядоўнае і ўсебаковае развіццё міждзяржаўнага дыялогу цалкам адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін.
У сваю чаргу Прэзідэнт Малдовы ў віншаванні кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў: "За чвэрць стагоддзя наша партнёрства, выбудаванае ў духу сяброўства і супрацоўніцтва, развіваецца і мацнее. За гэты час Малдова і Беларусь прадэманстравалі адкрытасць і здольнасць знаходзіць аптымальныя рашэнні як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўнях. Перакананы, што паўнавартасны палітычны дыялог, узаемавыгадныя гандлёва-эканамічныя сувязі, гуманітарнае і культурнае ўзаемадзеянне будуць і ў далейшым умацоўвацца і развівацца".
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-dadon
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka