Вы тут

40 прадпрыемстваў удзельнічаюць у конкурсе на суісканне прэміі ўрада


Скончаны прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.


На званне лаўрэата конкурсу прэтэндуюць 40 арганізацый, якія працуюць у розных галінах эканомікі. З іх поўным спісам можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарта. Трэба адзначыць, што 33 з іх ужо былі лаўрэатамі ў мінулым.

Больш за ўсё - чатырнаццаць - арганізацый будуць канкураваць у накірунку дзейнасці, звязаным з вытворчасцю харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Крыху меншы конкурс сярод прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на аказанні паслуг - адзінаццаць.

Назвы пераможцаў конкурсу абвесцяць напрыканцы года. Ім уручаць дыпломы і сімвалы Прэміі. Таксама яны атрымаюць права тры гады выкарыстоўваць эмблему Прэміі пры маркіроўцы прадукцыі, на іх упакоўцы і ў рэкламных мэтах, а таксама ў дакументацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.