Вы тут

Пад Хабараўскам разбіўся пасажырскі самалёт, 7 загінулых


Малы турбавінтавы самалёт разбіўся ў Аяна-Майскім раёне Хабараўскага краю Расіі, паведаміў кіраўнік адміністрацыі раёна Аляксей Іўліеў.


Паводле яго слоў, на борце самалёта было восем чалавек, выжыла толькі чатырохгадовае дзіця.

Самалёт L-410 авіякампаніі "Хабараўскія авіялініі" максімальнай умяшчальнасцю 19 чалавек ляцеў з Хабараўска ў пасёлак Нелькан ў малаасвоенай паўночнай частцы краю. Даўжыня гэтага маршруту складае каля 1000 км.

Як паведамілі ў рэгіянальным МНС, самалёт знік з радараў і зваліўся ў двух кіламетрах ад месца прызначэння.

Інтэрфакс цытуе кіраўніка паселішча Наталлю Петухову, якая паведаміла, што ўсе загінулыя былі мясцовымі жыхарамі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.