Вы тут

Знойдзена чорная скрыня Ту-154


Вадалазы паднялі са дна адзін з бартавых самапісцаў.


Паводле даных газеты «Камерсант», сведка крушэння самалёта — супрацоўнік берагавой аховы памежных войскаў ФСБ — расказаў пра дзіўную пасадку самалёта на ваду. Паводле слоў відавочцы, Ту-154, замест набору вышыні, стаў хутка зніжацца, ішоў на невялікай хуткасці з ненатуральна задраным угару носам, нібы матацыкл, пастаўлены на задняе кола. Самалёт зачапіў паверхню мора хвастом, які адваліўся пры ўдары, і хутка патануў. Авіякатастрофа адбылася 25 снежня ў Чорным моры. На борце судна знаходзіліся 92 чалавекі, у тым ліку артысты, журналісты, члены экіпажа. Ніхто з іх не выжыў. Апазнаны першыя ахвяры крушэння, выказваюцца папярэднія версіі падзення — тэхнічная няспраўнасць або памылка пілатавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».