Вы тут

У Мінск прыйшлі робаты і трансформеры


На выставе, якая праходзіць у сталічным гандлёвым цэнтры «Галерэя», можна сустрэць 26 робатаў, амаль усе яны — інтэрактыўныя.


З Валі з задавальненнем гуляюць і дзеці, і дарослыя.

Самы вялікі робат Опцімус Прайм.

Ёсць тут цікавінкі і для самых маленькіх: напрыклад, можна паразмаўляць з Дзеравякам ці пакіраваць маленькімі копіямі Валі. Але ж галоўныя ўражанні — для старэйшых. Чаго толькі варты амаль пяціметровы лідар аўтаботаў Опцімус Прайм. Важыць ён каля 1,5 тоны, забяспечаны электрапрыводам, які прыводзіць у рух галаву, а таксама падсветкай вачэй. Наведвальнікаў выставы сустракаў Дрон Васіліч — аўтарскі персанаж, які прыдуманы Віталем Рубанавым. Робат не толькі рухаецца, але і размаўляе з гасцямі.

Бамблбі — адзін з самых «дробных» трансформераў, але недахоп фізічнай моцы кампенсуе розумам і хітрасцю.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Опцімус Прайм, Дзеравяка і Валі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.