Вы тут

Моладзь Беларусі і В'етнама працягне супрацоўніцтва


Беларускі стэнд прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў XIX сусветнага фестываля моладзі і студэнтаў. Аднак тут адбываюцца і сустрэчы больш афіцыйнага характару. Так, напярэдадні БРСМ і Камуністычны саюз моладзі В'етнама імя Хо Шы Міна правялі перамовы па сумесных праектах.


Фота БЕЛТА

Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў сустрэўся з сакратаром Камуністычнага саюза моладзі, прэзідэнтам В'етнамскай федэрацыі моладзі Нгуенам Фі Лонгам. Кіраўнікі моладзевых арганізацый дзвюх краін дамовіліся аб працягу дамовы аб супрацоўніцтве, што падпісалі яшчэ ў 2010 годзе. "Мы лічым, што нам ёсць што распавесці адзін аднаму, і моладзь можа стаць своеасаблівым злучальным звяном для рэалізацыі двухбаковай палітыкі", - адзначыў Андрэй Белякоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ                

kryzhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.