Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь Лідзія ЯРМОШЫНА ў кулуарах пасля адкрыцця сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Лідзія Ярмошына дадала, што з прычыны таго, што да электаральнай падзеі застаецца занадта мала часу, у працэсе падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года «ўносіць змены ў выбарчае заканадаўства не плануецца». Метадычныя тлумачэнні для выбарчых камітэтаў будуць узгоднены на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі, якое плануецца правесці ў пачатку лістапада.
На пытанне аб тым, ці будуць улічвацца рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якія былі дадзены Беларусі па выніках правядзення апошніх прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына адказала так: «Яны будуць улічвацца толькі ў правапрымяняльнай практыцы, там, дзе можна не мяняць закон».
Што датычыцца дакладнай даты правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, то яна, хутчэй за ўсё, стане вядомая ў канцы кастрычніка. Цэнтральная выбарчая камісія прапанавала правесці іх 18 лютага, аднак канчатковае рашэнне прыме Прэзідэнт.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?