Вы тут

Сустрэнемся каля ратушы


Пасля таго як у 1597 годзе Віцебск атрымаў Магдэбургскае права, пачалося будаўніцтва драўлянай ратушы — сімвала гарадскога самакіравання. Але ж пасля паўстання віцяблян у 1623 годзе яе разабралі. Другі раз ратушу пабудавалі ў 1644-м, калі гораду былі вернуты прывілеі... У ХVІІІ стагоддзі яна тройчы была знішчана пажарамі. І пасля чарговага пачалі ўзводзіць мураваны будынак. Будаўніцтва завяршылася ў 1775 годзе.


У 1833-м на вежы ўсталявалі гадзіннік. А замест высокага шатровага даху была зроблена назіральная пляцоўка з невялікай ратондай.

Тыя, хто цікавіцца гісторыяй Віцебска, ведаюць, што да 1911 года ніжняя частка ратушы была двухпавярховай. Тады ж надбудавалі трэці паверх.

З 1924 года ў ратушы знаходзіцца Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

— У наш час тут можна пабачыць не толькі цікавыя экспазіцыі і выстаўкі або заказаць экскурсію. Вельмі папулярныя розныя квэсты. Дзеці могуць адсвяткаваць дзень нараджэння, а дарослыя — зарэгістраваць шлюб, — расказвае Валерый ШЫШАНАЎ, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Шмат людзей купляюць білеты для таго, каб трапіць на назіральную пляцоўку. Адтуль,
з вышыні птушынага палёту, горад адкрывае па-новаму сваю прыгажосць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Фота Віктара Нікалаева

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.