Вы тут

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі ўзяў удзел у круглым стале


Уладзімір Панцюхоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, прыняў удзел у навукова-практычным круглым стале на тэму "Пра вынікі даследаванняў па выяўленні прычын канфіскацыі маёмасці (аб'ектаў нерухомасці, тавараў, грашовых сродкаў), прапановах па абароне правоў і законных інтарэсаў добрасумленных набытчыкаў і інвестараў".


Круглы стол адбыўся ў Мінску і быў зладжаны рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" сумесна з Рэспубліканскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Сенатар наведаў мерапрыемства і выступіў падчас яго ў рамках работы па вывучэнні практыкі прымянення закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю".

Акрамя таго, на мінулым тыдні Уладзімір Панцюхоў узяў удзел у рабоце Міжведамаснай камісіі па вызваленні юрыдычных асоб і прыватных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і платы пеняў, Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы, членам якой з'яўляецца, а таксама 41-й сесіі Чавускага раённага Савета дэпутатаў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.