Вы тут

Фінал Лігі Еўропы ў 2019 годзе прыме Баку


Баку атрымаў права правесці фінал Лігі Еўропы сезона 2018/2019. Матч пройдзе на Алімпійскім стадыёне 29 мая 2019 года, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.


Пасяджэнне выканкама УЕФА пад старшынствам прэзідэнта Аляксандэра Чаферына адбылося ў швейцарскім Ньёне.

Вырашальны матч Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе 1 чэрвеня 2019 года, даверылі дамашняй арэне мадрыдскага "Атлетыка" - "Ванда Метрапалітана". Суперкубак УЕФА пройдзе ў Стамбуле 14 жніўня 2019 года.

Баку вылучаў сваю кандыдатуру на правядзенне аднаго з фіналаў Еўракубкаў у 2019 годзе - Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.