Вы тут

У Дуньхуане адкрыўся міжнародны форум СМІ


Сёння ў горадзе Дуньхуане (правінцыя Ганьсу Паўночна-Заходняга Кітая) урачыста адкрыўся Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У форуме ўдзельнічаюць вядомыя палітычныя дзеячы, лідары камерцыйных колаў, аўтарытэтныя эксперты, а таксама прадстаўнікі больш чым 200 вядучых сусветных СМІ. Пройдуць абмеркаванні па такіх гарачых тэмах, як глабальная сувязь, інтэлектуальная вытворчасць, комплекснае здароўе, лічбавая эканоміка, культурна-турыстычная індустрыя. Будуць праведзены разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку прэс-тур для кітайскіх і замежных прадстаўнікоў СМІ, выстава па ўзаемным абмене інавацыямі, эксклюзіўнае мультымедыйнае інтэрв'ю, выступленні творчых калектываў.

Удзел у форуме прымае кіраўніцтва Выдавецкага дома «Звязда». Як вядома, паміж рэдакцыямі найстарэйшай газеты Беларусі і цэнтральным выданнем Кітая «Жэньмінь жыбаа» ў 2015-м быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве. Цягам двух гадоў паспяхова ўвасабляецца глабальны сумесны праект «Весткі з Кітая».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.