Вы тут

Расіяніна затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск


Больш за 50 змей было знойдзена ў ручной паклажы грамадзяніна Расіі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.


Для праверкі аператыўнай інфармацыі пагранічнікі спынілі 36-гадовага расіяніна. Ён у ліку іншых пасажыраў рэйса Вена — Мінск праходзіў пагранічны кантроль. Па інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у ручной паклажы жыхара Расіі супрацоўнікі мытні знайшлі 54 змяі, пяць яшчарак, 25 павукоў і дзевяць скарпіёнаў. Мужчыну перадалі супрацоўнікам мытні, а змесціва паклажы накіравалі на экспертызу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Змяіны» рэйс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.