Больш за 50 змей было знойдзена ў ручной паклажы грамадзяніна Расіі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Для праверкі аператыўнай інфармацыі пагранічнікі спынілі 36-гадовага расіяніна. Ён у ліку іншых пасажыраў рэйса Вена — Мінск праходзіў пагранічны кантроль. Па інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у ручной паклажы жыхара Расіі супрацоўнікі мытні знайшлі 54 змяі, пяць яшчарак, 25 павукоў і дзевяць скарпіёнаў. Мужчыну перадалі супрацоўнікам мытні, а змесціва паклажы накіравалі на экспертызу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/zmei