Вы тут

Нацбанк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Мінск. 950 гадоў»


Нацыянальны банк краіны 1 верасня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Мінск. 950 гадоў».


Сярэбраная манета наміналам 20 рублёў, масай 33,62 грама і пробай сплаву 925 будзе выпушчана тыражом 1 200 штук. Меншая медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель, масай 13,16 грама, выйдзе тыражом 2 000 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай. На рэверсе манеты
ў цэнтры — стылізаваная выява мініяцюры «Бітва на Нямізе» з «Радзівілаўскага летапісу» — літаратурнага помніка пачатку ХІІІ стагоддзя, пад ім у тры радкі — гістарычныя назвы горада Мінска: МЪНЬСКЪ, Менеск, Менск, унізе па крузе надпіс: МІНСК. 950 ГАДОЎ.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мінск юбілейны

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.