Вы тут

Пра славутасці Беларусі — на замежнай мове


Будуць расказваць школьнікі турыстам.

Больш за тысячу чалавек: настаўнікі, спецыялісты, бацькі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, дзяржаўных органаў улады прынялі ўдзел у мінскай абласной педагагічнай канферэнцыі ў Маладзечне. Удзельнікі форуму абмеркавалі актуальныя пытанні галіны, у тым ліку і асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах профільнага навучання, работу па абноўленых праграмах і новых дапаможніках.


Як адзначыла намеснік міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка, у абмеркаванні абноўленых праграм з мая па жнівень прыняло ўдзел каля 5 тыс. педагогаў, якія ўнеслі свае заўвагі і прапановы. Яна асабліва падкрэсліла, што кожны ўрок, мерапрыемства павінны несці перш за ўсё выхаваўчую нагрузку. Менавіта гэты прынцып улічаны ў абноўленых праграмах. Калі раней на ўроках англійскай мовы дзяцей вучылі расказваць аб славутасцях і выдатных мясцінах Туманнага Альбіёна, то цяпер акцэнт робіцца на тое, каб яны маглі замежным гасцям прадставіць сваю краіну.

Начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак звярнула ўвагу на тое, што з кожным годам школьнікі цэнтральнага рэгіёна паказваюць больш якасныя веды. Пра гэта сведчыць колькасць выпускнікоў, якія заканчваюць школу з залатымі і сярэбранымі медалямі, узнагароды, дыпломы з розных міжнародных форумаў, алімпіяд. На працягу трох гадоў каманда прадстаўнікоў Міншчыны займае другое месца на рэспубліканскім конкурсе даследчыкаў. А на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах  сёлета каманда цэнтральнага рэгіёна атрымала 82 дыпломы і стала трэцяй. «Гэта вынік прафесійнага падыходу педагогаў. Менавіта ад іх залежыць якасць навучання», — канстатавала Галіна Казак.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падкрэсліў таксама, што ў галіне ўдалося дасягнуць поспехаў. У тым ліку, і па даступнасці адукацыі, павышэнні якасці ведаў. Як вынік, дзеці дастойна прадстаўляюць вобласць і Беларусь на замежных конкурсах, мерапрыемствах рознага кшталту. Акрамя таго, на Міншчыне будуюцца новыя школы і дашкольныя ўстановы.

Толькі за апошнія паўтара года адкрыта пяць дзіцячых садкоў і адна школа, значная ўвага ўдзяляецца дзяржаўна-прыватнаму партнёрству. За сродкі інвестараў у Мінскім раёне пабудаваны тры дзіцячыя садкі, заканчваецца ўзвядзенне яшчэ аднаго.

Кіраўнік вобласці лічыць, што неабходна больш увагі ўдзяляць прафарыентацыі вучняў, якая дапаможа зрабіць выбар будучай спецыяльнасці. Анатоль Ісачанка асабліва падкрэсліў, што павышэнню якасці падрыхтоўкі па рабочых прафесіях на Міншчыне будзе ўдзяляцца першаступенная ўвага. «Неабходна больш цесна кантактаваць з кіраўнікамі прадпрыемстваў, для якіх ліцэі і каледжы рыхтуюць кадры па дагаворах, пастаянна арганізоўваць вытворчую практыку, забяспечваць навучальныя ўстановы менавіта ўзорамі таго абсталявання, на якім яны будуць затым працаваць. У гэтым кірунку Мінаблвыканкам ужо пачаў работу», — канстатаваў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.

Падчас форуму працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, прэзентацыі. Тут можна было азнаёміцца з дасягненнямі ў галіне адукацыі, вопытам правядзення шостага школьнага дня, паўдзельнічаць у майстар-класах. Завяршыўся форум узнагароджаннем найлепшых педагогаў, ушанаваннем маладых спецыялістаў і педагогаў, якія будуць прадстаўляць Міншчыну на Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства педработнікаў «Настаўнік года Рэспублікі
Беларусь».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.