Вы тут

Дзеля развіцця літаратуры


Аляксандр Казінцаў — часты госць Беларусі і ўдзельнік міжнародных літаратурных сустрэч. Сёння пісьменнік з Расіі разважае пра тое, як сучасныя літаратурныя кантакты ўплываюць на развіццё нацыянальных літаратур і ці ёсць у культуры Беларусі нешта асаблівае, што адрознівае яе ад расійскай? Аляксандр Казінцаў, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Наш современник»:


— Зразумела, кантакты неабходныя. І для развіцця літаратуры — новыя аўтары, новыя прыёмы, новыя тэмы. І для ўзаемаразумення народаў. Можна колькі заўгодна штудзіраваць навуковыя даследаванні, вывучаць статыстыку, але глыбокае разуменне рускага чалавека, рускага характару дасць чытанне В. Распуціна і В. Бялова. Гэтак жа як беларускага — В. Быкава, І. Шамякіна.

Іншая справа — цяпер у чытачоў нашых краін, на жаль, не так шмат магчымасцей пазнаёміцца з навінкамі беларускай і рускай літаратуры. Пра тое, што сітуацыю трэба мяняць, кажуць шмат. Мы ў рэдакцыі часопіса «Наш современник» вырашылі размовамі не абмяжоўвацца. Пачынаючы з 2004 года рэгулярна выпускаем спецыяльныя нумары, прысвечаныя беларускай літаратуры. За гэты час апублікавана больш за 200 беларускіх аўтараў. Ад класікаў — таго ж Івана Шамякіна, да маладых — Юліі Алейчанка, Вікторыі Сінюк, Ганны Мартынчык.

У ліпені гэтага года мы выпусцілі чарговы беларускі нумар, дзе прадстаўлены 12 аўтараў. Вылучу прозу Г. Марчука і А. Бадака, вершы М. Пазнякова, А. Аўруціна, А. Крыклівец, выдатную публіцыстыку Я. Аляксейчыка і В. Вялічкі.

Спадзяюся, гэтыя спецвыпускі, якія мы прымяркоўвалі да Дня Незалежнасці Беларусі, дапамогуць расійскім чытачам атрымаць больш поўнае ўяўленне аб сучасным літаратурным працэсе ў Беларусі. Мы таксама ўдзячны нашым мінскім калегам за тое, што яны публікуюць расійскіх пісьменнікаў, асабліва маладых — А. Цімафеева, Е. Тулушаву, А. Белавусенку.

Што тычыцца асаблівага характару беларускай літаратуры, то ён, вядома, прыкметны. Эмацыянальная стрыманасць, у параўнанні з літаратурай расійскай, пастэльныя тоны, унутраная засяроджанасць аўтараў і герояў. У гэтым плане мне асабліва цікавая творчасць Алеся Бадака, якога шырока публікуе часопіс «Наш современник».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.