Вы тут

Фармат і нефармат


Адметныя з’явы ў беларускай драматургіі прадставяць на фестывалі ў Бабруйску.


Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску вызначыўся са спектаклямі, якія будуць прадстаўлены ў дзвюх конкурсных праграмах — «Спектакль тэатра драмы» і «Эксперымент».

Новы фармат конкурсу прадугледжвае ўдзел спектакляў паводле твораў беларускіх драматургаў, што ішлі ў мінулых і ідуць у бягучым рэпертуары айчынных тэатраў. За адбор спектакляў на фестываль у Бабруйск адказвала экспертная камісія. Паводле яе рашэння, у конкурсе «Спектакль тэатра драмы» будуць прадстаўлены:

«Пясняр» (аўтар В.Дранько-Майсюк, рэжысёр В.Еранькова), пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага;

«Карона з кахання» (А. Дзялендзік, рэжысёр В. Расстрыжанкоў), Мінскі абласны драматычны тэатр г. Маладзечна;

«Кропкі на часовай восі» (Дз. Багаслаўскі, рэжысёр Т. Траяновіч), Магілёўскі абласны тэатр імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, Бабруйск;

«Тарас на Парнасе» (С. Кавалёў, рэжысёр В. Сявец), Слонімскі драматычны тэатр;

«Сіндром Медэі» (аўтар Ю.Чарняўская, пастаноўка К. Аверкавай), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі;

«Кар’ера доктара Рауса» (аўтар В. Марціновіч, рэжысёр А. Гарцуеў), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

Конкурс у праграме «Эксперымент» чакаецца не менш інтрыгуючы: тут сыдуцца гучныя пастаноўкі апошняга часу:

«Опіум» (аўтар В. Каралёў, пастаноўка А. Марчанкі) Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн»;

«Ладдзя Роспачы» (Ул. Караткевіч, А. Ляляўскі) Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек;

«Камедыя Юдзіфі» ( С. Кавалёў, А. Жугжда) Гродзенскага абласнога тэатра лялек;

«Скарына» (М. Руткоўскі, С. Варнас) Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра;

«Сіняя-сіняя» (Ул. Караткевіч, І. Казакоў) Магілёўскага абласнога тэатра лялек;

«Поле» (П. Пражко, Дз. Ваўкастрэлаў), пастаноўка незалежнай тэатральнай групы з Санкт-Пецярбурга «Тэатр post».

Згодна з умовамі фестывалю, браць удзел у ім могуць прафесійныя тэатральныя калектывы і асобныя выканаўцы з замежных краін. Але асноўны акцэнт робіцца ўсё ж на актуальныя пастаноўкі беларускіх тэатраў. Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску сёлета пройдзе з 17 па 22 лістапада. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.