Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску нагадвае, што з моманту набыцця другой кватэры (у тым ліку долі ў праве на яе) фізічныя асобы — грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — з'яўляюцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць з адной з прыналежных кватэр.
Плацельшчык мае права самастойна вызначыць тую кватэру, якая не будзе абкладацца падаткам на нерухомасць. Для гэтага яму неабходна падаць у падатковы орган па месцы сваёй рэгістрацыі адпаведную заяву.
Увага! Сёлета стаўка падатку на нерухомасць для мінчан — уласнікаў двух і больш жылых памяшканняў у шматкватэрных і блочных жылых дамах з улікам павышальнага каэфіцыента, устаноўленага рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, складае 0,4% ад ацэначнага кошту кватэры. Аплата падатку на нерухомасць ажыццяўляецца на падставе паведамлення падатковага органа не пазней за 15 лістапада бягучага года. Шматдзетныя сем'і поўнасцю вызваляюцца ад аплаты падатку ў дачыненні да ўсіх кватэр, якія належаць ім на праве ўласнасці..
Сяргей КУРКАЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.