Вы тут

Ацанілі перавагі падатку на прафдаход


Падатак на прафесійны даход уведзены ў Беларусі з 1 студзеня бягучага года. У першыя месяцы фізічныя асобы проста актыўна цікавіліся новым падатковым рэжымам, і рост колькасці плацельшчыкаў быў не вельмі вялікі.


Фота: pixabay.com

«Аднак цяпер іх колькасць ужо больш як 70 тысяч. Грамадзяне ацанілі перавагі такога падатковага рэжыму (выгадныя падатковыя стаўкі, падатковы вылік, простая рэгістрацыя, просты спосаб узаемадзеяння са спажыўцамі)», — сказаў на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі.

Акрамя таго, з 1 ліпеня падатак на прафесійны даход стаў абавязковым для рамеснікаў і фізічных асоб, якія вядуць дзейнасць у сферы аграэкатурызму. «Аднак рост колькасці плацельшчыкаў падатку на прафдаход назіраўся яшчэ да гэтых змяненняў», — адзначыў Андрэй Кавалеўскі.

Асноўная стаўка падатку на прафесійны даход складае дзесяць працэнтаў ад атрыманай валавой выручкі. Пры рабоце з фізічнымі асобамі або замежнымі арганізацыямі яна прымяняецца незалежна ад сумы даходу. Пры рабоце з беларускімі арганізацыямі ў межах 60 тысяч рублёў стаўка падатку складае дзесяць працэнтаў, звыш гэтай сумы — 20 працэнтаў.

Плюс дадзенай стаўкі падатку ў тым, што яна ўключае ў сябе як падатковы плацеж у бюджэт, так і адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на пенсіённае страхаванне (не патрабуецца дадатковай выплаты ў ФСАН). А для асоб, якія атрымліваюць любы від пенсіі, стаўка падатку змяншаецца да чатырох працэнтаў.

Як растлумачыў прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах, у якасці дадатковых ільгот прадугледжаны падатковы вылік у памеры дзвюх тысяч рублёў. Гэта тая сума даходу, якая не абкладаецца падаткам. Іншымі словамі, падатковая база змяншаецца на названую суму. Напрыклад, плацельшчык зарабіў 500 рублёў, адпаведна, падатак выплачваць не спатрэбіцца. Калі ён заробіць суму большую за 2 тысячы, то з сумы перавышэння ён пачне плаціць падатак на прафесійны даход. Але прыведзеная льгота прымяняецца толькі для асоб, якія ўпершыню зарэгістраваліся плацельшчыкамі на названы даход.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.