Вы тут

«Тут усё і ўсе мне знаёмыя»


Калі ёсць у «Звязды» падпісчык са стажам, дык гэта, мусіць, я. Газету выпісваю і чытаю з 1960 года. У «Звяздзе» цікавага шмат. Тут усё і ўсе мне знаёмыя. Люблю артыкулы Валянціны Доўнар, вельмі рада, што на старонках зноў з'явілася імя Алена Ляўковіч.

Не магу не згадаць, як газета праводзіла конкурс прыпевак. Адну з іх помню па сённяшні дзень, бо вельмі ж яна справядлівая:

У настаўніка Пятрова

Цэлы год няма абновы.

Былы двоечнік-балбес

Змяніў трэці мерседэс.

...Шчыры дзякуй усім журналістам стагадовай газеты за іх нялёгкую працу і цікавыя артыкулы, за «...Народ на провадзе!». Яго я таксама збіраю і часам перачытваю. Пішыце больш пра здароўе, пра сад і гарод, пра наша мінулае, разыгрывайце прызы, бо ў многіх вашых падпісчыкаў стаж вялікі (у мяне больш за сорак гадоў). Асобная просьба — шануйце мову. Я люблю яе слухаць, люблю на ёй чытаць і таму выбіраю «Звязду».

Вера Яфімаўна КЛІМОВІЧ,

 в. Сцяцкі, Стаўбцоўскі раён

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.