Вы тут

Як, кажаце, ваша прозвішча?


Журналісцкая «кухня» ў большасці выпадкаў схаваная ад чытацкай цікаўнасці. І толькі раз-пораз з нейкай асаблівай нагоды мы можам дазволіць сабе даць магчымасць зазірнуць ахвотным туды, куды звычайна «ўваходу» няма...


Чалавеку ўласціва памыляцца. Наўмысна ці не. Але любы прафесіянал у сваёй справе павінен абапірацца найперш на факты. Правераныя. І мы ў гэтым плане не выключэнне. Але, бывае, памылка ўжо закладзена першапачаткова...

Быў аднойчы са мной такі выпадак. Ведаў па працы аднаго з кіраўнікоў буйнога сталічнага прадпрыемства, нават асабіста з ім сустракаўся не раз. Таму калі была патрэба ў інфармацыі, папросту набіраў нумар дырэктара і без праблем яе атрымліваў. Так было і чарговы раз пасля працяглага зацішша ў нашых рабочых стасунках.

— Ало, Андрэй Пятровіч? Вітаю, гэта са «Звязды», памятаеце яшчэ? Чуў, што ў вас на прадпрыемстве новы від прадукцыі збіраюцца асвойваць. Цікавая навіна. Раскажаце падрабязнасці? Дзякуй, запісваю!

Паразмаўлялі з дырэктарам, падрыхтаваў нататку. Яна выйшла ў газеце. Праз некалькі дзён — званок ад таго самага Андрэя Пятровіча. Няўжо нешта з фактурай наблытаў? Ды не, усё пададзена правільна. У чым тады праблема? У дырэктара прозвішча... не тое. Як такое можа быць?

Аказваецца, за той час, на які спыніліся нашы стасункі, дырэктар прадпрыемства... змяніўся. А ў новага імя і імя па бацьку — як у папярэдняга! Вядома, прозвішча іншае. Але ж калі чалавек адгукаецца на першае, вы ж не будзеце ўдакладняць у суразмоўцы, ці сапраўды гэта ён. Так? Тым не менш давялося прасіць прабачэння...

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.