Вы тут

Акцыя "Падары немаўляці вышыванку" пройдзе 28 чэрвеня ў Віцебску


28 чэрвеня ў 13.00 акцыя "Падары немаўляці вышыванку" пройдзе ў Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме №2 (г. Віцебск, пр-т Перамогі, 34). Распашонка з беларускім арнаментам стане першым падарункам для новага жыхара Полацка — Яўгенія Сярко.


Фота: БЕЛТА

Даведка. Акцыя “Падары немаўляці вышыванку” праводзіцца ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта “Беларусь — крынiца натхнення”. Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках праекта, аб'яднаныя ідэяй пра тое, што крыніцай натхнення для творчасці, развіцця, стваральнай працы сучасных беларусаў з'яўляюцца найбагацейшыя традыцыі і гісторыя Беларусі, найвялікшая культурная спадчына мінулых пакаленняў, любоў і павага да Радзімы.

Шчаслівых бацькоў і маленькага Яўгена актывісты саюза моладзь сустрэнуць беларускімі песнямі і вершамі, а таксама падораць малому сувеніры з элементамі беларускага арнаменту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.