Вы тут

"Беларусь 5" пакажа 29 чэрвеня старт беларускіх клубаў у Лізе Еўропы


29 чэрвеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа абодва дамашнія матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА з удзелам беларускіх камандаў - мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». Пра гэта паведамляе прэс-служба медыяхолдынга.


У чацвер у 18.20 на тэлеканале «Беларусь 5» пачнецца прамая трансляцыя са стадыёна «Трактар», дзе мінскае «Дынама» прыме каманду з Фарэрскіх астравоў «Рунавік».

Адразу пасля заканчэння паўфінальнага матчу Кубка Канфэдэрацыяў, які таксама транслюе «Беларусь 5», у 23.00 будзе паказана гульня з удзелам салігорскага «Шахцёра» і літоўскай каманды «Судува».

У інтарэсах, перш за ўсё, беларускіх балельшчыкаў, а таксама з прычыны адсутнасці асвятлення на стадыёне «Трактар», спецыялістамі тэлеканала «Беларусь 5» было прапанавана мінскаму «Дынама» пачаць матч у 18.30, а салігорскаму «Шахцёру» - у 20.30. Салігорцы адмовіліся ісці на прапанаваныя ўмовы і заявілі час пачатку свайго матчу на 19.00. Такім чынам, гульню з Салігорску тэлеканал «Беларусь 5» пакажа ў запісе.

У цяперашні час вядуцца перамовы адносна паказу двух гасцявых матчаў мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра» ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА.

Прамая трансляцыя хатніх паядынкаў 29 чэрвеня будзе даступная на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

tvr.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.