Вы тут

Сярэдні прахадны бал у гімназіі Мінска склаў 53 з максімальных 60


Сярэдні прахадны бал у гімназіі Мінска склаў у бягучым годзе 53 з максімальных 60, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.


Фота: livekuban.ru

Штогод павялічваецца сярэдні прахадны бал у гімназіі. У гэтым годзе ён склаў 53. У гімназіях нумар 10 і нумар 41 сярэдні прахадны бал быў самы высокі (58).

У сталіцы з 2014 па 2017 год больш як у тры разы (са 169 чалавек да 564) павялічылася колькасць навучэнцаў, якія набралі максімальныя 60 балаў. На 10 балаў выканалі работы па рускай мове 62 працэнты навучэнцаў, па матэматыцы і беларускай мове - 55 працэнтаў.

У бягучым годзе ўступная кампанія ў Мінску праводзілася з 2 па 12 чэрвеня ў 50 гімназіях, гімназіі-каледжы мастацтваў. У ёй прынялі ўдзел 5 994 чалавекі. Па выніках іспытаў на конкурснай аснове былі залічаны 4 302 чалавекі (72 працэнты ад тых, хто прымаў удзел ва ўступных іспытах).

Найбольшы прыём (больш за 100 чалавек) ажыццяўлялі 18 гімназій горада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.