Вы тут

Сфера дзейнасці «Ашчадбанка» ў Беларусі можа пашырыцца


Учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Германам Грэфам, прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ «Ашчадбанк» (старая назва — «Ашчадбанк Расіі»).


— Мне заўсёды прыемна з вамі сустракацца, вы гэта ведаеце, — прызнаўся беларускі лідар. — Я гатовы да абмеркавання любых праблем, якія сёння ёсць у нашым супрацоўніцтве. Тым больш што вы вельмі актыўна ў нас працуеце ў эканоміцы: «Ашчадбанк Расіі» — актыўны ўдзельнік нашага рынку. Думаю, што поле дзейнасці трэба пашыраць, і мы паціху будзем гэта рабіць.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў за канструктыўнае стаўленне да банка з боку беларускіх улад і звярнуў увагу, што «Ашчадбанк» у Беларусі з'яўляецца буйным гульцом на рынку. Ён паведаміў, што гэты год для працы банка ў нашай краіне выдаўся больш спрыяльным, чым мінулыя.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.