Учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Германам Грэфам, прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ «Ашчадбанк» (старая назва — «Ашчадбанк Расіі»).
— Мне заўсёды прыемна з вамі сустракацца, вы гэта ведаеце, — прызнаўся беларускі лідар. — Я гатовы да абмеркавання любых праблем, якія сёння ёсць у нашым супрацоўніцтве. Тым больш што вы вельмі актыўна ў нас працуеце ў эканоміцы: «Ашчадбанк Расіі» — актыўны ўдзельнік нашага рынку. Думаю, што поле дзейнасці трэба пашыраць, і мы паціху будзем гэта рабіць.
У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў за канструктыўнае стаўленне да банка з боку беларускіх улад і звярнуў увагу, што «Ашчадбанк» у Беларусі з'яўляецца буйным гульцом на рынку. Ён паведаміў, што гэты год для працы банка ў нашай краіне выдаўся больш спрыяльным, чым мінулыя.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/german-gref