Вы тут

Студэнтка ВНУ распаўсюджвала спайсы


У сталіцы затрымалі студэнтку адной з мінскіх вышэйшых навучальных устаноў, якая падазраецца ў распаўсюджванні псіхатропных рэчываў, а таксама двух яе пакупнікоў.


Cупрацоўнікі міліцыі заўважылі двух мужчын, якія падазрона сябе паводзілі, перасоўваючыся па горадзе пры дапамозе тэлефоннага навігатара. Яны на непрацяглы час зайшлі ў адзін з пад'ездаў жылога дома па вуліцы Матусевіча, а калі выйшлі адтуль, былі затрыманы. Было ўстаноўлена, што ў пад'ездзе грамадзяне — 25-гадовы мінчанін і 39-гадовы жыхар Мінскага раёна — забралі з тайніка спайс. У гэтым жа пад'ездзе праваахоўнікі ўстанавілі кватэру, якую здымала 20-гадовая жыхарка Гродзенскай вобласці, студэнтка другога курса адной з ВНУ сталіцы. Як мяркуецца, яна займалася збытам асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у інтэрнэце шляхам так званых закладак. Па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, падчас вобыску ў кватэры было знойдзена больш за 18 грамаў спайса. Дзяўчыне можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў. Пакупнікам — тэрмін да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.