Вы тут

135-годдзе Купалы адзначылі ў Маскве выстаўкай і канцэртам


Урачысты вечар, прысвечаны 135-годдзю выдатнага беларускага паэта Янкі Купалы, адбыўся ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі. 


Фота: БЕЛТА

Адкрываючы мерапрыемства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якімі ганарацца. "Ёсць сярод іх такія, што сталі здабыткам чалавецтва, паколькі слава іх перасягнула межы дзяржаў і часу. Імя Янкі Купалы паўнапраўна можна аднесці да гэтай кагорты", - сказаў дыпламат.

Паводле слоў кіраўніка дыпмісіі, гістарычная заслуга Янкі Купалы і заключаецца ў тым, што ён стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе агульнанароднай з'явай. "Купала зазірнуў у душу беларусаў, паказаў іх характар, выказаў спадзяванні і надзеі, спрадвечнае жаданне "людзьмі звацца", - падкрэсліў пасол. 

З нагоды юбілейнага года паэта Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прэзентаваў унікальны выставачны праект "Завуся я толькі Янка Купала", дзе прапанаваў новы погляд на вобраз народнага паэта Беларусі. У аснове экспазіцыі - музейныя прадметы з фондавых калекцый музея, у тым ліку мемарыяльныя рэчы Янкі Купалы, а таксама малавядомыя фотаздымкі. 

Праграму вечара прадоўжыў сольны канцэрт легендарнага ансамбля "Песняры", у які ўвайшлі кампазіцыі з альбома "Шчаслівасць" на вершы Янкі Купалы, а таксама ўсімі любімыя і вядомыя хіты калектыву. Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч адзначыла, што творы паэта заўсёды натхнялі беларускіх мастакоў і музыкантаў. У гісторыі беларускай культуры ёсць спецыяльны тэрмін "мастацкая і музычная купаліяна". Больш за 200 музычных твораў створана на вершы Янкі Купалы: опера, араторыя, рок-опера, мюзіклы і вялікая колькасць песень. "У рэпертуары ансамбля "Песняры" на працягу ўсёй яго гісторыі творы на вершы Янкі Купалы займалі вялікае месца. Купалу вельмі любіў Уладзімір Мулявін", - расказала Алена Ляшковіч.

Гасцямі вечара ў беларускай дыпмісіі сталі прадстаўнікі МЗС Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, урада Масквы, дыпламатычнага корпусу, творчай інтэлігенцыі, беларускай дыяспары.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.