Вы тут

«Адлюстроўваеце жыццё простых людзей»


Таццяна Васілеўна Міхеева, намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях прадпрыемства «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынгу»:


— «Звязда», як і ўсе газеты, цікавая інфармацыйнымі матэрыяламі. Але гэта не галоўнае. Для мяне ваша газета — выток трапнага беларускага слоўца. На старонках я перш-наперш шукаю маленькія замалёўкі Валянціны Доўнар. Учора якраз перачытвала. У гэтых замалёўках адлюстроўваецца жыццё простых людзей, мне гэта вельмі падабаецца. Да таго ж я вырасла ў горадзе, і мне заўсёды было цікава, як размаўляюць у вёсцы, у глыбінцы. Хацела б падзякаваць Валянціне Доўнар за тое, як яна шануе слова, як працуе з ім. У яе творах я бачу сапраўднае жыццё беларускай мовы — не літаратурнай і замкнёнай, а народнай.

У юбілейны год «Звязды», хацела б пажадаць, каб газета жыла, каб у яе было сваё кола чытачоў. Інфармацыі ёсць дзе пачарпнуць, але тое, што «Звязда» піша аб падзеях у рэгіёнах, у невялічкіх вёсачках, адрознівае яе ад іншых выданняў. Няхай гэта ўсё захоўваецца, няхай нам будзе цікава сустракацца на старонках газеты з роднай мовай і з такімі ж простымі людзьмі, як мы.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.