Вы тут

Віншуем Анатоля Лемяшонка з прыгожай датай — 70-годдзем!


Старшыню Беларускага саюза журналістаў Анатоля ЛЕМЯШОНКА віншуем з прыгожай датай — 70-годдзем!


У сваіх размовах і інтэрв'ю з калегамі ён заўсёды падкрэслівае, што галоўнае ў журналістыцы — прафесіяналізм, і што газетчыкам не трэба баяцца наступлення інтэрнэт-рэсурсаў, а працягваць працаваць крэатыўна, шукаць новыя формы работы, бо талент заўсёды запатрабаваны. Важна авалодаць мастацтвам супастаўляць факты, заўважаць і тое, што злева-справа, а не толькі тое, што перад табой, адзначае спадар Лемяшонак.

А ён ведае, пра што кажа. Працаваў Анатоль Іванавіч у свой час у газетах «Во славу Родины», «Советская Белоруссия», «Семь дней», нарэшце, у «Рэспубліцы». Шмат гадоў узначальвае Беларускі саюз журналістаў. Не сакрэт, што ў рабоце ён строгі, ды справядлівы, пунктуальны, чаго заўсёды патрабаваў ад навакольных.

А вось дома трымаецца, паводле яго прызнання, прынцыпу дэмакратыі — усе члены сям'і самастойна прымаюць рашэнні, хоць звычайна любяць параіцца адзін з адным. Неяк з адной важкай нагоды сам Анатоль Іванавіч пажадаў журналістам дзвюх галоўных рэчаў: стойкасці і здароўя, маўляў, без іх немагчыма стаць на ногі, пачаць рухацца наперад.

Што ж, калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» таксама зычыць юбіляру гэтых дзвюх важных рэчаў. Рухайцеся наперад, адкрывайце новыя магчымасці для членаў Беларускага саюза журналістаў, заахвочвайце маладых і не губляйце з поля зроку тых, хто працягвае плыць побач з вамі па Рацэ Часу!

Звяздоўцы

Загаловак у газеце: Талент заўсёды запатрабаваны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.