Вы тут

Акцыю «Не пакідайце дзяцей адных!» праводзіць МНС


Рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Не пакідайце дзяцей адных!» з 12 мая па 3 чэрвеня міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў горадзе Мінску, паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў Рэспубліканскім цэнтры прапаганды МНС. Яна прымеркавана да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей. 


Асноўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу бацькоў, грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.). 

Акцыя будзе праходзіць у тры этапы. Першы этап прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і (15 мая). Мерапрыемствы будуць праводзіцца ў шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых забаўляльных цэнтрах, арганізацыях грамадскага харчавання (дзіцячыя кавярні, кафэ для ўсёй сям'і і інш.). Таксама запланавана правядзенне конкурсаў сярод шматдзетных сем'яў работнікаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «Мама, тата, мы - у бяспекі моцныя!». 

На другім этапе, які пройдзе 16-30 мая, работнікі МНС зробяць акцэнт на рабоце з маладымі і будучымі мамамі - наведаюць установы аховы здароўя: «Кабінеты здаровага дзіцяці» і «Школы мацярынства». Наведаюць таксама ратавальнікі і школы ранняга развіцця, дашкольныя ўстановы, дзе правядуць з бацькамі віктарыны на тэму бяспекі, а пераможцам уручаць білет для ўсёй сям'і на экскурсію ў музей пажарнай аварыйна-выратавальнай справы або пажарную аварыйна-выратавальную часць. 

Завяршальны этап рэспубліканскай акцыі (31 мая - 3 чэрвеня) пройдзе на адкрытых пляцоўках ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. На свята бяспекі работнікі МНС запрашаюць усіх жадаючых - бацькоў і дзяцей. Гасцей чакаюць канцэртныя праграмы, відовішчныя і забаўляльныя нумары, а таксама віктарыны па АБЖ, тэматычныя гульні з гледачамі, мноства маляўнічых буклетаў і іншай наглядна - выяўленчай прадукцыі. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.