Вы тут

Aдукацыйны цэнтр «Горні» дапаможа развіццю экатурызму на Гродзеншчыне


На тэрыторыі парка "Горні" у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці адкрыўся першы ў Беларусі рэгіянальны лясны экалагічны адукацыйны цэнтр.


Створаны ў помніку паркавага мастацтва і лесаводства цэнтр дапаможа захаваць дэндрапарк, стварыць умовы для развіцця экатурызму. Экалагічны клас, музей лясной гаспадаркі і домік "У гасцях у пчол" з’явіліся дзякуючы намаганням Беларускага батанічнага таварыства, Лідскага лясгаса і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. Гэта пілотная ініцыятыва ў межах праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі" Еўрапейскага саюза, ПРААН, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.          

Аснашчаны па апошнім слове тэхнікі новы экалагічны клас размясціўся ў гістарычным будынку Лідскага лясніцтва. Музей лясной гаспадаркі Гродзеншчыны адкрыты ў будынку шышкасушылкі. Тут можна даведацца не толькі аб тым, як сушацца і ачышчаюцца ад насення шышкі, але і пазнаёміцца са 140-гадовай гісторыяй лідскай лясной гаспадаркі. А ў доміку "У гасцях у пчол" раскажуць пра збор мёду, як уладкаваны вулей, пар сямейную іерархію пчол, пачастуюць і мёдам, і гарбатай.     

Для новага цэнтра распрацаваныя экалагічныя сцяжынкі — пешыя, водныя і веласіпедныя. У парку "Горні" можна пабачыць 158 дрэў, якім больш за сотню гадоў. Ёсць нават віды з Паўночнай Амерыкі. Ёсць тут і спартыўная пляцоўка, і дзіцячыя гульнявыя комплексы, і альтанка для правядзення шлюбных урачыстасцяў. Дарэчы, маладыя могуць пасадзіць у парку сваё ўласнае сямейнае дрэва.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.