Вы тут

БЧ прызначыла на свята дадатковыя цягнікі


Усяго ў перыяд з 26 красавіка па 11 мая дадаткова прызначаны 51 цягнік. З іх — 40 саставаў міжрэгіянальных ліній і 11 — міжнародных.


У святочныя дні будуць курсіраваць цягнікі здвоеных саставаў: №701/702 Мінск—Брэст адпраўленнем з Мінска 1 мая, у зваротным напрамку цягнік адправіцца 2 мая; №748/747 Мінск—Бабруйск адпраўленнем з Мінска і Бабруйска 1, 9 мая; №743 Бабруйск—Мінск адпраўленнем з Бабруйска 26 красавіка
і 10 мая; №732/731 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 17, 25-26 красавіка; №734/733 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая; №736/735 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая.

Што датычыцца міжнародных зносін, дадаткова прызначаны цягнікі: Брэст— Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі №148/147 Масква—Калінінград і №80/79 Санкт-Пецярбург—Калінінград, Гомель—Шчорс—Гомель.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дадатковыя цягнікі на святы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.