Вы тут

Калекцыянер з Вялікабрытаніі знайшоў у савецкім танку Т-54 золата


Калекцыянер з Вялікабрытаніі Нік Мід знайшоў у савецкім танку Т-54 пяць залатых зліткаў агульным коштам у 2 мільёны фунтаў стэрлінгаў (2,5 мільёна долараў), піша The Sun.


55-гадовы Мід купіў танк на інтэрнэт-аўкцыёне eBay за 37 тысяч долараў. Зліткі ён знайшоў у паліўным баку, калі вывучаў пакупку разам з механікам Тодам Чэмберленам, які і ацаніў знаходку. Калекцыянер быў так здзіўлены, што выклікаў паліцыю, якая канфіскавала ў яго золата пад распіску. «Хай я не атрымаю золата назад, затое ў мяне застанецца мой цудоўны танк», — заявіў брытанец. Набыты ім Т-54 належаў узброеным сілам Ірака і ўдзельнічаў у Вайне ў Персідскім заліве 1990—1991 гадоў. У той час ён быў захоплены войскамі міжнароднай кааліцыі (Вялікабрытанія ўваходзіла ў яе) і дастаўлены ў Злучанае Каралеўства. На думку Міда, іракскія ваенныя схавалі ў адсек для паліва золата са сховішчаў Кувейта. СССР у 1959—1968 гадах паставіў Багдаду прыкладна 300 сярэдніх танкаў Т-54.

У цяперашні час калекцыя брытанца налічвае каля 150 адзінак ваеннай тэхнікі, якую ён трымае ў межах сваёй фермы. За грошы ён дае магчымасць не толькі сфатаграфавацца, але і пакатацца на любой баявой машыне на хаду ўсім ахвотным, чым і зарабляе.

Загаловак у газеце: Золата ў танку

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.