Вы тут

Сабрана ўжо каля 10 тысяч тон бярозавіку


Сёлета ў Беларусі плануецца нарыхтаваць і перапрацаваць каля 13 тысяч тон бярозавіку. На сённяшні дзень сабрана ўжо каля 10 тысяч тон, паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».


Спецыялісты адзначаюць, што працягласць і паспяховасць нарыхтоўчага сезона напрамую залежыць ад умоў надвор'я, і рэзкае пацяпленне можа значна скарэкціраваць планы нарыхтоўшчыкаў. Напрыклад, прадпрыемствы Брэсцкай вобласці, дзе тэмпература паветра пайшла ўверх раней, чым у іншых рэгіёнах, збор соку ўжо завяршаюць, а ў Віцебскай прыступілі толькі на мінулым тыдні.

Сёння беларускія прадпрыемствы могуць вырабляць каля 40 найменняў сокаў на аснове бярозавіку. Акрамя непасрэдна бярозавага з цукрам выпускаюцца напоі з даданнем сокаў розных культурных і дзікарослых ягад, з настоямі лекавых траў — мацярдушкі, кветак ліпы, рамонку, мелісы і інш.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Эх, хачу бярозавіку, ды з мацярдушкай!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.