Вы тут

Тэму ўспрымання гераізму і калабарацыянізму абмяркуюць у Доме Дружбы


28 сакавіка ў 16.00 у Мінску ў Доме дружбы Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі члены рэспубліканскага клуба "Адкрыты дыялог” абмяркуюць актуальную тэму “Памяць пра Другую сусветную вайну: праблема ўспрымання гераізму і калабарацыянізм”. (Г. Мінск, вул.Захарова, 28, другі паверх).


Галоўным спікерам актуальнай дыскусіі выступіць Барыс Кавалёў, доктар гістарычных навук, прафесар Санкт-Пецярбургскага інстытута гісторыі Расійскай акадэміі навук, Наўгародскага Дзяржаўнага і Санкт-Пецярбургскага Політэхнічнага ўніверсітэта ім. Пятра Вялікага, спецыяліст па праблеме калабарацыянізму ў гады Другой сусветнай вайны, аўтар шматлікіх кніг пра гісторыю другой сусветнай вайны.

Мадэратар дыскусіі — Вадзім Гігін, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, палітычны аналітык, журналіст.

Традыцыйна ў рамках сустрэчы адбудзецца бліц-зрэз грамадскай думкі на зададзеную тэму.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.