Вы тут

Пра сонечную Арменію, яе мінулае і сучаснасць


Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія былі наладжаны трыдцаць гадоў таму. Урачысты вечар прысвечаны гэтаму адбыўся ў Доме дружбы.


У зале прысутнічалі грамадскія дзеячы Мінска, прадстаўнікі пасольства Арменіі ў Беларусі, члены таварыства дружбы «Беларусь-Арменія».

У пачатку праграмы ўрачыстага вечара прагучаў урывак з паэмы беларускага паэта Леаніда Дранько-Майсюка «Характар Арменіі». Паэтычная узнёсласць твора вызначыла лейтматыў усіх наступных выступленняў і музычных нумароў. Пра багатую гісторыю і непараўнальную прыгажосць гэтага краю, пра развіццё міждзяржаўных стасункаў распавёў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Размік Хумаран, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Тэнгіз Думбадзэ, намеснік Старшыні Беларускага таварыства дружбы прафесар Ігар Ганчаронак.

Перад прысутнымі прагучала армянская музыка кампазітара Саят Нова, якую Карынэ Дрыаян выканала на нацыянальным духавым інструменце — гэта, зразумела, дудук. Прагучала беларуская музыка ў выкананні дуэта ансамбля «Брэвіс», а таксама класічны эцюд Шапэна.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.