Вы тут

У апошні дзень сакавіка плануецца адкрыць Гарлыкскі камбінат


З гэтай нагоды на мінулым тыдні адбыўся рабочы візіт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла МЯСНІКОВІЧА ў Туркменістан.


Яго асноўная мэта — наведванне Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната і вырашэнне пытанняў, якія датычацца завяршэння яго будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю. Спікер верхняй палаты беларускага парламента наведаў шахту па здабычы калійнай руды, фабрыку па вытворчасці калійных угнаенняў, адміністрацыйны комплекс, лабараторыі, склады руды і гатовай прадукцыі. Старшыня Савета Рэспублікі пракантраляваў выкананне работ на аб'екце, будаўніцтва якога з'яўляецца самым маштабным беларуска-туркменскім праектам.

Падчас візіту ў Ашхабад былі разгледжаны пытанні завяршэння будаўніцтва і адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, прызначанага на 31 сакавіка гэтага года, з удзелам Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.

Загаловак у газеце: Засталося менш за тыдзень

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.