Вы тут

Затрыманыя 15 сакавіка груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах


Затрыманыя 15 сакавіка грамадзяне груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік МУС Георгій Еўчар, перадае БЕЛТА.


Артыкулам 11 закона аб масавых мерапрыемствах забаронена хаваць свае твары пад маскамі. «Падчас акцыі 15 сакавіка асобныя грамадзяне груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах, які забараняе хаваць твары пад маскамі. Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі аб неправамернасці такіх дзеянняў. Аднак законныя патрабаванні праваахоўнікаў грамадзяне праігнаравалі і працягнулі ўдзел у мерапрыемстве менавіта ў масках. З мэтай высвятлення асобы, а таксама магчымай датычнасці да іншых правапарушэнняў было прынята рашэнне аб затрыманні», — сказаў Георгій Еўчар.

Ён таксама растлумачыў затрыманне ў грамадскім транспарце. «Затрыманне ў грамадскім транспарце праводзілася, так як была верагоднасць таго, што правапарушальнікі могуць схавацца. Грамадзяне аказалі супраціўленне, адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў траўмы і зараз знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. Усяго за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек. У цяперашні час іх дзеянням даецца прававая ацэнка», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МУС.

Загаловак у газеце: Не хавайце твары пад маскамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.