Вы тут

Міхаіл Мясніковіч уручыў пашпарты 14-гадовым беларусам


У ходзе Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пашпарты атрымалі 14-гадовыя беларусы з Магілёўскай і Мінскай абласцей. Ва ўрачыстай абстаноўцы дакументы ўручыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


— Я мяркую, што атрыманне пашпарта — гэта такое мерапрыемства, якое запамінаецца на ўсё жыццё, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — У нашай краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб асоба, каб маладыя людзі раскрываліся. Беларусь заўсёды была багатая на таленты і самародкі. І цяпер створаны больш камфортныя ўмовы для таго, каб гэты прыродна-генетычны патэнцыял атрымаў больш магутнае развіццё.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Першыя пашпарты

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.