Вы тут

Віншаванне Міністра ўнутраных спраў са 100-годдзем міліцыі


Паважаныя супрацоўнікі, дарагія ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў!


Ад імя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў віншую вас са значнай датай у гісторыі нашай краіны — 100-годдзем беларускай міліцыі.

Стварэнне ў далёкім 1917 годзе народнай міліцыі назаўжды вызначыла яе галоўную задачу — служыць людзям. Стагоддзе таму міліцыянеры з народа ўсталі на абарону маладой дзяржавы, не шкадуючы жыццяў у сутычках з крымінальным элементам і бандыцкімі фарміраваннямі. Асаблівую мужнасць супрацоўнікі беларускіх органаў унутраных спраў і байцы ўнутраных войскаў праявілі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У найскладанейшы пасляваенны перыяд яны, яшчэ не загаіўшы раны, не менш стойка аднаўлялі доўгачаканы мір на нашай шматпакутнай зямлі. Сёння супрацоўнікі органаў унутраных спраў дастойна нясуць званне абаронцаў Закона, для якіх вернасць Радзіме і Прысязе, ідэалам справядлівасці і гуманізму стала сэнсам жыцця.

Асаблівыя словы падзякі адрасую ветэранам за той неацэнны ўклад, які яны ўнеслі ў справу барацьбы са злачыннасцю, і за тую грамадскую работу, якую яны сёння праводзяць па выхаванні і навучанні асабовага складу. Бясспрэчны аўтарытэт і вопыт ветэранаў з'яўляюцца магутным маральна-псіхалагічным рэсурсам, стымулам для цяперашніх вартавых парадку працаваць добрасумленна і эфектыўна.

Векавы летапіс беларускай міліцыі ўвабраў у сябе незлічонае мноства яскравых прыкладаў вернасці службоваму абавязку. Подзвігі супрацоўнікаў, якія ў ваенны і мірны час цаной свайго жыцця абаранялі законныя правы і інтарэсы грамадзян, — вось той трывалы падмурак, на якім мы павінны працягваць найноўшую гісторыю міліцыі. У гэты 100-гадовы юбілей мы схіляем галовы перад светлай памяццю нашых таварышаў, якія загінулі смерцю храбрых у імя Закона.

Сёння міліцыя гатова да выклікаў новага часу, да вырашэння задач, якія ставіць перад ёй сучаснасць. Органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь цвёрда стаяць на варце канстытуцыйнага парадку і нацыянальнай бяспекі, выконваюць сваю місію па ахове грамадства і дзяржавы.

Паважаныя калегі! Праяўляючы самаадданасць, нярэдка звязаную з гераізмам, вы з гонарам забяспечваеце правапарадак і спакой у імя працвітання нашай краіны. Шчыра жадаю ўсім супрацоўнікам і ветэранам моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе. Міру і дабра вам, вашым родным і блізкім!

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі І.А. Шуневіч

Загаловак у газеце: Галоўная задача — служыць людзям

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.