Вы тут

Да Курапатаў трэба ставіцца як да святыні


Праваслаўная і Рымска-каталіцкая цэрквы Беларусі падключыліся да грамадскай дыскусіі наконт статусу ўрочышча Курапаты, адзначыўшы, што да гэтага месца трэба ставіцца як да святыні. Такая інфармацыя размешчана на сайтах БПЦ і РКЦ.


У звароце мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падкрэсліваецца, што Курапаты павінны стаць нацыянальным мемарыяльным комплексам. Урочышча павінна служыць месцам ачышчэння памяці, малітвы і адзінства. "Мы павінны памятаць сваю гісторыю, якой бы складанай яна ні была. Не для таго, каб раздзіраць раны, якія загаіліся, і пасыпаць іх соллю, а каб засцерагчы сябе ад падобных няшчасцяў ў будучыні і будаваць цывілізацыю жыцця, любові і міру", - лічыць Тадэвуш Кандрусевіч .

У каментары протаіерэя Сяргея Лепіна, старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы гаворыцца, што існуе тры важныя падставы для таго, каб ставіцца да Курапатаў як да святыні. Бо гэтае месца памяці масавых рэпрэсій і помнік культуры, адзначыў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.