Вы тут

МАРГ аб'явіў з 27 лютага мараторый на праверкі гандлёвымі інспекцыямі


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб'явіла з 27 лютага мараторый на праверкі гандлёвымі інспекцыямі. Адпаведная інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".


Мараторый будзе дзейнічаць да выхаду ўказа па кантрольна-нагляднай дзейнасці.

"З верасня 2016 года міністэрства працуе як антыманапольны орган. Тады задачы гандлёвай інспекцыі былі значна пашыраны. Сёння галоўнае - адмовіцца ад дубліруючых функцый з сумежнымі структурамі: Дзяржстандартам і санітарнымі службамі. Асноўная задача ведамства - рэгуляванне цэн і тарыфаў на рынку Беларусі", - адзначалася ў эфіры тэлеканала.

Новыя падыходы да кантрольна-нагляднай дзейнасці прывядуць да адкрыцця новых прадпрыемстваў і прытоку інвестыцый, а таксама развіцця канкурэнцыі. Нядобрасумленных вытворцаў, якія штучна завышаюць цэны на тавары, будуць штрафаваць.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.