Здарэнне адбылося ранкам у сталіцы па вуліцы Крапоткіна.
Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, загарэлася драўляная абшыўка парыльнага аддзялення на плошчы шэсць квадратных метраў у ванным пакоі пяціпакаёвай кватэры, размешчанай на 17-м паверсе. У пад'ездзе спрацавала сістэма процідымнай засцярогі. Ніхто не пацярпеў, эвакуацыя не праводзілася. Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.