Вы тут

Фотаздымак дзясяткаў паляўнічых сокалаў у самалёце стаў папулярным


Фотаздымак дзясяткаў паляўнічых сокалаў, якія сядзяць у салоне самалёта разам з пасажырамі, апублікаваны карыстальнікам партала Reddіt.com, набыў вялікую папулярнасць у сеціве, а шэраг СМІ напісалі пра нейкага саудаўскага прынца, які набыў для 80 сваіх птушак персанальныя білеты на самалёт.


Сакалінае паляванне вельмі папулярнае ў ААЭ, таму нацыянальны перавозчык Etіhad Aіrways пазначыў палітыку ў дачыненні да гэтых птушак. «Мы займаемся перавозкай сокалаў у галоўным салоне паветранага судна пры ўмове, што ўсе неабходныя дакументы атрыманы», — сказана на сайце авіякампаніі. Як піша The Daіly Express, незразумела, якой кампаніяй перавозіліся птушкі і хто дазволіў узяць адразу столькі гадаванцаў у салон: большасць перавозчыкаў устанаўліваюць абмежаванні па колькасці. У ААЭ сокалам дазволена падарожнічаць нароўні са звычайнымі пасажырамі пры наяўнасці ў іх пашпарта, і з 2002-га па 2013 год урад выдаў больш за 28 тысяч сакаліных пашпартоў.

Загаловак у газеце: Сокалы лятаюць і самалётамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.