Вы тут

З кім сустракаўся Лукашэнка ў Дубаі? Алейнік распавёў новыя падрабязнасці


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік расказаў журналістам падрабязнасці аб сустрэчах кіраўніка беларускай дзяржавы са сваімі замежнымі калегамі на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату, перадае БелТА.


«Адбыўся шэраг сустрэч кіраўніка дзяржавы з лідарамі нашага Еўразійскага рэгіёна, з прэзідэнтамі Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана. І вельмі шырокая гама сустрэч прайшла з лідарамі краін Афрыкі», — сказаў Сяргей Алейнік.

Кіраўнік беларускай дзяржавы, у прыватнасці, правёў перамовы з Прэзідэнтам Каморскіх астравоў, які цяпер старшынюе ў Афрыканскім саюзе. Бакі абмеркавалі наладжванне ўзаемадзеяння Беларусі з афрыканскім кантынентам, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. «Дамовіліся прасоўваць узаемадзеянне паміж Беларуссю і Афрыканскім саюзам», — адзначыў міністр.

Сустрэчу лідараў Беларусі і Зімбабвэ Сяргей Алейнік назваў вельмі грунтоўнай. Паводле яго слоў, прэзідэнты абмеркавалі рэалізацыю дарожнай карты супрацоўніцтва, намецілі крокі па пашырэнні ўзаемадзеяння і правядзенні ў бліжэйшы час двухбаковай міжурадавай камісіі.

На сустрэчы з прэзідэнтам Кеніі дасягнута дамоўленасць аб развіцці міжведамаснага ўзаемадзеяння. Кіраўнікі дзяржаў намецілі канкрэтныя сферы для супрацоўніцтва: размова перш за ўсё аб сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі і ахове здароўя. Прэзідэнты дамовіліся як мага хутчэй актывізаваць міждзяржаўныя кантакты.

Аляксандр Лукашэнка на палях саміту таксама правёў сустрэчы з прэзідэнтамі Мазамбіка, Руанды, Батсваны. «Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваліся ключавыя сферы, якія сёння хвалююць афрыканскія краіны. Гэта сельскагаспадарчыя тэхналогіі, адукацыя, ахова здароўя, тэхналагічнае развіццё, інфармацыйныя тэхналогіі. Прычым абмяркоўвалі не толькі перспектывы развіцця новых інфармацыйных тэхналогій, бо, як выказаўся Прэзідэнт, мы не павінны забываць і пра старыя тэхналогіі, якімі мы маем і ў якіх сёння мае вострую патрэбу Афрыка», — распавёў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. 

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.