Вы тут

Пачаліся заняткі па фітнесе для тых, хто хоча трэніравацца аголеным


У брытанскім горадзе Саўтгемптан адкрылі заняткі па фітнесе для людзей, якія хочуць трэніравацца аголенымі, або звычайных нудыстаў, паведамляе Daіly Maіl.


35-гадовая Хелен Сміт адкрыла гадзінныя заняткі па кругавым трэнінгу для 10 энтузіястаў ва ўзросце ад 33 да 70 гадоў. «Асноўная карысць ад заняткаў галышом у тым, што вы сапраўды бачыце ўсе рухі трэнера падчас выканання практыкаванняў», — сказала яна. Таксама сярод плюсаў брытанка адзначыла, што не трэба мыць адзежу пасля трэніроўкі. Сміт упэўненая, што адкрыла першы падобны праект для нудыстаў у краіне. Для ўдзелу ў трэніроўцы спартсменам неабходна зарэгістравацца анлайн і паказаць свае дакументы перад заняткамі.

Раней у студзені паведамлялася, што ў Вялікабрытаніі адкрылася кампанія Naturіst Cleaners, якая дазваляе выклікаць на дом аголеную прыбіральшчыцу. Гадзінная ўборка абыдзецца кліенту ў 65 фунтаў стэрлінгаў.

Загаловак у газеце: Фітнес галяком

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.