У брытанскім горадзе Саўтгемптан адкрылі заняткі па фітнесе для людзей, якія хочуць трэніравацца аголенымі, або звычайных нудыстаў, паведамляе Da [4]іly Maіl [4].
35-гадовая Хелен Сміт адкрыла гадзінныя заняткі па кругавым трэнінгу для 10 энтузіястаў ва ўзросце ад 33 да 70 гадоў. «Асноўная карысць ад заняткаў галышом у тым, што вы сапраўды бачыце ўсе рухі трэнера падчас выканання практыкаванняў», — сказала яна. Таксама сярод плюсаў брытанка адзначыла, што не трэба мыць адзежу пасля трэніроўкі. Сміт упэўненая, што адкрыла першы падобны праект для нудыстаў у краіне. Для ўдзелу ў трэніроўцы спартсменам неабходна зарэгістравацца анлайн і паказаць свае дакументы перад заняткамі.
Раней у студзені паведамлялася, што ў Вялікабрытаніі адкрылася кампанія Naturіst Cleaners, якая дазваляе выклікаць на дом аголеную прыбіральшчыцу. Гадзінная ўборка абыдзецца кліенту ў 65 фунтаў стэрлінгаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.dailymail.co.uk/
[5] https://zviazda.by/be/tags/fitnes
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen