Вы тут

З'явіцца марка да 25-годдзя дыпадносін паміж Беларуссю і Кітаем


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 20 студзеня выпускае ў абарачэнне паштовую марку да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.


Развіццё гэтых адносін — прыярытэтны кірунак знешняй палітыкі Беларусі. Краіны рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым узроўні, вядуць актыўны міжпарламенцкі дыялог, дынамічна развіваюць міжведамасныя кантакты.

Намінал маркі Н адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (пісьмаў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г, не прыярытэтнай.

У дзень выпуску паштовай маркі на паштамце Мінска і ў Пекіне будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень»

Загаловак у газеце: Да юбілею сяброўства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.